Полная версия книги - "Жан Сартр - Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке)"
На этом ресурсе Вы можете бесплатно читать книгу онлайн Жан Сартр - Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке). Жанр: Разное издательство неизвестно, год неизвестен. На сайте onlinechitalka.com Вы можете онлайн читать полную версию книги без регистрации и sms. Так же Вы можете ознакомится с содержанием, описанием, предисловием о произведении
Гадзiннiк прабiў паўдня; Люсьен устаў. Метамарфоза скончылася: гадзiну назад у кавярню ўвайшоў зграбны i няўпэўнены ў сабе юнак, цяпер адсюль выходзiў мужчына, начальнiк сярод французаў. На рагу вулiцы Эколь i бульвара Сэн-Мiшэль ён падышоў да канцылярскай лаўкi i паглядзеўся ў люстра; яму вельмi хацелася ўбачыць на сваiм твары той непранiкальны выгляд, якi яму так падабаўся ў Лемардана. Але ў люстры адбiвалася сiмпатычнае, насупленае аблiчча, у якiм не было яшчэ нiчога асаблiва грознага. "Я адпушчу вусы", вырашыў ён.