onlinechitalka.com/
onlinechitalka.com » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Бруно Шульц - Птушкi (на белорусском языке)

Полная версия книги - "Бруно Шульц - Птушкi (на белорусском языке)"

На этом ресурсе Вы можете бесплатно читать книгу онлайн Бруно Шульц - Птушкi (на белорусском языке). Жанр: Научная Фантастика издательство неизвестно, год неизвестен. На сайте onlinechitalka.com Вы можете онлайн читать полную версию книги без регистрации и sms. Так же Вы можете ознакомится с содержанием, описанием, предисловием о произведении
Назад 1 2 Вперед
Перейти на страницу:

Iмрэза тая, аднак неўзабаве, пасьля каторкага хараства, смутны абарот. Даволi хутка бацьку прыйшлося перасялiць на падстрэшша, у два пакоя, што служылi нам кладоўкамi для рызьзя. Адтуль ўжо на золку даносiлася зьмяшанае курлыканьне птушыных галасоў. Драўляныя пудэлкi пакояў падстрэшша, узмацнёныя рэзанасам прасторы гарышча, лiтаральна зьвiнелi ад гоману, хлопаньня крылаў, такаваньня й бульканьня. На некалькi тыдняў мы страцiлi бацьку зь вiдавоку. Толькi зрэдку ён спускаўся дахаты, i тады мы маглi заўважыць, што ён нiбыта зьмешыўся, схуднеў i скурчыўся. За сталом ён, забыўшыся, зрываўся з крэсла, i ляскаючы рукамi як крыламi, выдаваў працяглы сьпеў, а вочы яму зацягвала каламуць бельма. Потым, прысаромлены, ён сьмяяўся разам з намi, i намагаўся абярнуць гэты iнцындэнт ў жарт.

Аднаго разу, падчас генеральных прыборак нечакана ў птушынай дзяржаве бацькi заявiлася Адэля. Спынiўшыся ў дзьвярах, яна заламала рукi з прычыны смуроду, што насiўся ў паветры, а таксама над грудамi калу, што завалiў падлогу, сталы й мэблю. Бяз доўгiх разважаньняў расчынiла вакно, пасьля чаго пры дапамозе швабры завiравала ўсю птушыную масу. Узьбiўся пякельны туман з перьяў, клылаў й крыку, у якiм Адэля, падобная да звар'яцелай Мэнады, абароненай вярчэньнем свайго тырсу, танчыла танец зьнiшчэньня. Разам з птушынай грамадой мой бацька, трапятаў рукамi, i ў жаху спрабаваў ўзьняцца ў паветра. Паволi разьвеяўся крылаты туман, ажно ўрэшце рэшт засталася на полi бою сама Адэля, вычарпаная, задыханая, ды мой бацька з сумным i прысаромленым выразам твару, гатовы да любой капiтуляцыi.

Неўзабаве спускаўся мой бацька па прыступках свайго дамiнiону - зламаны чалавек, выгнаньнiк-кароль, каторы страцiў трон i ўладу.

Пераклаў Андранiк Антанян

Назад 1 2 Вперед
Перейти на страницу:

Отзывы читателей о книге Птушкi (на белорусском языке), автор: Бруно Шульц. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту bookreadinfo@gmail.com
© 2020 - 2025 onlinechitalka.com